Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 55474 документов. Показано: 7 за последние 30 дней.

Прадуманае і рэалістычнае   / Шэйка, Данііл /

Напрыканцы мінулага года Савет Міністраў зацвердзіў Канцэпцыю развіцця нацыянальнай культурнай прасторы ва ўсіх сферах жыцця грамадства на 2024—2026 гады. Якое значэнне мае новы дакумент і якія падыходы да працы ѐн змяшчае? Сваім меркаваннем дзеліцца і дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ігар Капылоў

Источник: Культура,   19.01.2024
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Ажывіць сівыя эпохі   / Шэйка, Данііл /

Археалагічны комплекс на рацэ Менцы - за дзясятак кіламетраў на захад ад сталіцы. Яшчэ ў 1920-я гады з'явілася версія, што менавіта тут знаходзіўся летапісны Менск. Каб нарэшце пацвердзіць ці абвергнуць гэтае меркаванне, Інстытут гісторыі НАН Беларусі ладзіць маштабныя раскопкі.

Источник: Культура,   18.08.2023
Рубрика: НАН БеларусиНаука и общество
Краязнаўчы рух: стагоддзе таму і сёння   / Шэйка, Данііл /

Беларускае краязнаўства мае багатую мінуўшчыну. Як рух развіваецца сёння, абмяркоўваюць галоўны рэдактар "Краязнаўчай газеты" Максім Гальпяровіч і супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАН Беларусі: намеснік дырэктара па навуковай рабоце Павел Трубчык і загадчык аддзела навукова-інфармацыйнай работы Аляксандр Бараноўскі.

Источник: Культура,   04.08.2023
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Каб роднае карэнне не згніло   / Шэйка, Данііл /

Сёлета споўнілася 130 гадоў з дня нараджэння Максіма Гарэцкага. Дарэчы, у юбілейны 30 раз пройдуць "Гарэцкія чытанні" ,арганізаваныя у тым ліку Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. А ці належная ўвага надаецца класіку ў музейнай галіне?

Источник: Культура,   06.05.2023
Рубрика: Мероприятия НАН
Спадчына анлайн   / Шэйка, Данііл /

Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі прэзентаваў інтэрнэт-архіў фальклорных запісаў.

Источник: Культура,   30.04.2022
Рубрика: НАН БеларусиНаука и общество
У пошуках Гавязны   / Шэйка, Данііл /

Сёння на карце мястэчка Гавязну не адшукаць, хоць само паселішча і не знікла. У савецкі час даўнюю назву змянілі як "немілагучную". Што да немілагучнасці, краязнаўцы прыводзяць шмат варыянтаў паходжання наймення. Дырэктар Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі Ігар Капылоў лічыць найбольш верагодным меркаванне аб сувязі назвы са словам "гавяза" з батанічнага слоўніка.

Источник: Культура,   09.04.2022
Рубрика: Сотрудники НАН
Свой — чужы   / Шэйка, Данііл /

У маі 1923 года ўраджэнец нашай зямлі Іосіф Воўк-Левановіч паспяхова заканчвае Пет-раградскі ўніверсітэт і атрымлівае прапанову стаць выкладчыкам на кафедры рускай мовы. Перспектыўны выпускнік ад запрашэння адмаўляецца і вырашае вярнуцца на радзіму. Тут ён заняўся дыялекталогіяй і гісторыяй беларускай мовы, стаў навуковым сакратаром камісіі Інбелкульта па ўкладанні першага гістарычнага слоўніка. Пазней за свае грошы выдаў "Лекцыі па гісторыі беларускай мовы", якія у 1994 годзе перавыдалі з мікрафільма, які захоўваецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук.

Источник: Культура,   26.03.2022
Рубрика: Сотрудники НАНИстория НАНЦНБ НАН Беларуси